Хата паляўнічага

Паляўнічая хатка “Вяз” знаходзіцца на тэрыторыі Сошненскага лясніцтва на беразе маляўнічага вадасховішча “Пагост” плошчай 1620 га. Хатка для пражывання можа прыняць да 13 гасцей.

Маецца асобны нумар «люкс», абсталяваны душавым пакоем і санвузлом. Пасля працяглага палявання прапануецца адпачынак у камінным пакоі з праглядам тэлеперадач.
У распараджэнні адпачывальнікаў сталовы пакой, абсталяваны мікрахвалевай печчу, газавай плітой, халадзільнай камерай. На тэрыторыі базы размешчаны дзве альтанкі, а таксама альтанка з мангалам для ўганаравання паляўнічых.

База абсталявана стаянкай для аўтамабіляў.
База адпачынку кругласутачна ахоўваецца вартаўнічай службай. У водах вадасховішча водзіцца вялікая колькасць разнастайнай рыбы: шчупак, карась, лінь, акунь, плотка, карп, таўсталобік, белы амур. Для прыгатавання розных страў на ўлонні прыроды можна скарыстацца газавай устаноўкай «барбекю». У 10-ці км ад базы пракладзена экалагічная сцежка, якая ўключае унікальныя ландшафты, змену розных тыпаў лесу, рэдкія расліны. Тут можна, сустрэць розных птушак, жывёл, убачыць іх сляды.

tEyyBotTPEs
V_kI2e3_4W4
iQMxIYHCBgo
1buUqHbRPN0
7H-LhUAgM4g
kY8ODu0Hvkw
FlmRMaSkRKw
D2c8YIebJxU
-i2kHqvb3K0
Bs7GvOdocks
fWtVIt0pN7w
rbYPlnwweEc
4Nv7jcjPbj4

Кантактны тэлефон: +375-165323506