Сошненскае лясніцтва

Адрас: 225739, Пінскі р-н, в.Сошна
Тэл: +375 (165) 30-46-46
Ляснічы: Слауціч Багдан Віктаравіч
Памочнік ляснічага: Макеева Ганна Сяргееўна

Сошно

IMG_20160901_132000
IMG_20170622_103109
IMG_20170622_103133
IMG_20170622_102848

Сошненскае лясніцтва – адно з найстарэйшых лясніцтваў лясгаса (былое Парахонскае) размешчана ва ўсходняй частцы лясгаса. Кантора і сядзіба лясніцтва знаходзіцца ў в. Сошна. Агульная плошча лясніцтва 9659 га ў тым ліку пакрытая лесам плошча складае 8745 га. Сярэдні ўзрост насаджэнняў лясніцтва – 43 гады, сярэдні банітэт насаджэнняў – трэці, паўната – 0,7. Разліковая лесасека лясніцтва па галоўнаму карыстанню складае 10300 м3, па прамкарыстанню – 6300 м3. Сярэдні запас драўніны на 1 га складае 160 м3.
Нязменным кіраўніком лясніцтва з 3 кастрычніка 1974 года па 14.06. 2013 г. з’яўляўся адзін з найстарэйшых і самых вопытных работнікаў лясгаса, які мае званне “Ганаровы лесавод” – ляснічы першага класа Кавалевіч Сямён Васільевіч.