Прыродныя тэрыторыі, якія асабліва ахоўваюцца

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Сярэдняя Прыпяць» абвешчаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.07. 1999 г. №1105 у мэтах захавання ўнікальнай экасістэмы ракі Прыпяць з комплексамі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Заказнік мае міжнародны статус Рамсарскіх тэрыторый.
На тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Сярэдняя Прыпяць” забараняецца:
– правядзенне работ, звязаных са змяненнем натуральнага ландшафту і існуючага гідралагічнага рэжыму, акрамя работ, звязаных з рэканструкцыяй і эксплуатацыяй дзеючых меліярацыйных сістэм і аб’ектаў проціпаводкавай абароны;
– парушэнне натуральнага землянога покрыва, за выключэннем контураў, якія знаходзяцца на сельскагаспадарчых землях, а таксама выпадкаў, калі гэта звязана з лесагаспадарчай дзейнасцю;
– выпальванне сухой расліннасці (палы), агнявая ачыстка лесасек;
– скідванне неачышчаных і недастаткова ачышчаных сцёкавых вод, адходаў вытворчасці і спажывання ў вадаёмы і вадацёкі;
– расчыстка воднай і прыбярэжнай расліннасці, акрамя спецыяльна адведзеных участкаў;
– разбіўка турыстычных лагераў, развядзенне вогнішчаў, стаянка аўтамабіляў у месцах, не прызначаных для гэтых мэтаў;
– рух механічнага транспарту па-за дарогамі, акрамя машын, якія выконваюць сельскагаспадарчыя і лесагаспадарчыя работы;
– суцэльныя і паступовыя рубкі галоўнага карыстання ў сасняках, дубровах, ясенніках і грабняках, а таксама суцэльныя рубкі галоўнага карыстання пры шырыні лесасекі больш за 100 метраў з тэрмінам прымыкання лесасек менш за 4 гады ў  чорнаальшанніках, бярэзніках і асінніках.
– пабудова будынкаў і збудаванняў, ліній электраперадачы, дарог, пракладка трубаправодаў і іншых інжынерных камунікацый, ачыстка рэчышчаў рэк, распрацоўка месцазнаходжання  агульнапашыраных карысных выкапняў на тэрыторыі заказніка для ўнутрыгаспадарчых патрэб ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва РБ.
Мясцовы біялагічны заказнік «Ізін» абвешчаны рашэннем Пінскага раённага выканаўчага камітэта ад 24.03.2005 г. №158 з мэтай захавання эталонных і ўнікальных лясных экасістэм Беларускага Палесся, а таксама для захавання біяцэнозаў з высокай канцэнтрацыяй 32 відаў грыбоў, раслін і жывёл , уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: венерын чаравічак, вясёлкі звычайнай, кадзіла сармацкае, пыльцагалоўнік чырвоны, дрэмлік цёмна-чырвоны, зубянка клубненосная, касач сібірскі, тайнік яйкападобны, шпажнік чарапітчаты, гваздзік картузіянскі, любка зялёнакветкавая, лілея саранка, шалфей лугавы.
У межах заказніка «Ізін» ўсталёўваюцца наступныя абмежаванні і абавязковыя ахоўныя мерапрыемствы.
Забараняюцца:
– гідрамеліярацыйны работы, акрамя магчымага догляду за сеткай (але ўключаючы яе рэканструкцыю); наяўнасць напаўзарослых меліярацыйных каналаў у лясах і на балотах з’яўляецца фактарам павелічэння біяразнастайнасці;
– земляныя работы, якія змяняюць ландшафт і натуральны гідралагічны рэжым;
– капітальнае будаўніцтва;
– павелічэнне плошчаў раллі ў  межах заказніка;
– прымяненне хімічных сродкаў абароны лесу;
– усе віды галоўнага карыстання ў забалочаных і ўнікальных экасістэмах, уключаючы асабліва каштоўныя ўчасткі:

–  квартал 33, выдзел 1;

–    квартал 33, выдзел 6;

–    квартал 34, выдзел 18;

–    квартал 35, выдзел 1;

–    квартал 39, выдзел 13;

–    квартал 40, выдзел 4;

–    квартал 41, выдзел 28;

– усе віды высечак галоўнага карыстання па дубовай, грабавай, ясеневай  гаспадарцы; дапускаюцца выбарачныя паступовыя і суцэльныя вузкалесасекавыя (з шырынёй лесасекі да 50 метраў), рубкі галоўнага карыстання ў адпаведнасці з дзеючымі правіламі па хваёвай, чорнаальховай, бярозавай і асінавай гаспадарцы, акрамя асабліва каштоўных экасістэм;
– агнявая ачыстка лесасек пры правядзенні высечак усіх відаў (акрамя знішчэння драўніны, заселенай шкоднікамі ў перыяд масавага іх размнажэння, пры правядзенні санітарных высечак);
– высечка дрэў,  размешчаных ля ўзлескаў, прагалін, высечак, балот, старых дупляных і адзінкавых дрэў, якія ўзвышаюцца над полагам, з мэтай захавання месцаў пражывання рэдкіх карысных жывёл.
Мясцовы біялагічны заказнік «Кончыцы» абвешчаны рашэннем Пінскага раённага выканаўчага камітэта ад 24.03.2005 г. №156 з мэтай захавання ўнікальных і рэдкіх для Беларусі лясных супольнасцяў і прыродных экасістэм, а таксама для захавання біятопаў рэдкіх відаў раслін і жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
У заказніку «Кончыцы» ўсталёўваюцца наступныя абмежаванні.
Забараняюцца:
– гідрамеліярацыйныя работы, акрамя магчымага догляду за існуючай гідрамеліяратыўнай сеткай (але выключаючы яе рэканструкцыю з пракладкай новых дрэнажных аб’ектаў);
– земляныя работы, якія змяняюць ландшафт і натуральны гідралагічны рэжым; дапускаецца абмежаваная выемка грунту (не больш за 30 м3) у кар’еры ур. Ямнае (кв. 93, выд. 3) з адначасовым паглыбленнем ложа;
– суцэльныя рубкі галоўнага карыстання;
– лесасечныя віды догляду лесу ва ўрочышчы Ямнае (кв. 93, выд. 1-3);
– выпас і адстой буйной рагатай жывёлы ва ўрочышчы Ямнае (кв. 93, выд. 1-3);
– капітальнае будаўніцтва, размяшчэнне адходаў вытворчасцi i спажывання;
– павелічэнне плошчаў раллі ў межах заказніка;
– прымяненне хімічных сродкаў абароны лесу;
– высечка дрэў, размешчаных ля ўзлескаў, прагалін, высечак і балот старых дупляных і адзінкавых дрэў, якія  ўзвышаюцца над полагам лесу.
Мясцовы біялагічны заказнік «Аброў» абвешчаны рашэннем Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 20.02.1997 г. № 63 з мэтай захавання тыповай плакорнай лясной супольнасці, а таксама аховы рэдкіх і рэсурсных відаў раслін.
На тэрыторыі мясцовага біялагічнага заказніка «Аброў” забараняецца: выпас жывёлы, парушэнне землянога  покрыва, правядзенне меліярацыйных і іншых работ, звязаных са змяненнем ландшафту і парушэннем гідралагічнага рэжыму, прымяненне ядахімікатаў, касьба ў перыяд цвіцення і паспявання раслін, правядзенне рубкі галоўнага карыстання, акрамя санітарных і высечак догляду, рух механізаванага транспарту па-за дарогамі.
Мясцовы біялагічны заказнік «Завышша» абвешчаны рашэннем Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 30.05.2006 г. №571 з мэтай захавання і адраджэння месцаў жыхарства і росту рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, якія прадстаўляюць каштоўнасць у навуковым і культурным адносінах.
У мэтах зніжэння антрапагеннай нагрузкі на землі, якія прылягаюць  да заказніка вызначана ахоўная (буферная) зона біялагічнага заказніка агульнай плошчай 1093,0 га на тэрыторыях Адрыжынскага і Завышанскага лясніцтваў, ААТ «Баравіца» і УКСП « Баравіца».
На тэрыторыі мясцовага біялагічнага заказніка «Завышша» забараняецца:

– правядзенне высечак галоўнага карыстання, за выключэннем санітарных і высечак догляду:

– правядзенне меліярацыйных і іншых работ, звязаных з парушэннем існуючага ландшафту і гідралагічнага рэжыму;
– парушэннем землянога пласту;
– выпас жывёлы;
– касьба ў перыяд цвіцення і плданашэння  раслін (на тэрыторыі заказніка захоўваюцца службовыя сенакосныя надзелы дзяржаўнай лясной аховы);
– прымяненне ядахімікатаў;- рух механізаванага транспарту па-за дарогамі;
– прадастаўленне зямельных участкаў у недзяржаўнае карыстанне.
Вылучэнне ўчасткаў пад забудову, будаўніцтва будынкаў, збудаванняў, ліній
электраперадачы, дарог, пракладка трубаправодаў і іншых інжынерных збудаванняў, а таксама распрацоўка карысных выкапняў на тэрыторыі заказніка, ажыццяўляецца па згодзе з Брэсцкім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
На тэрыторыі ахоўнай (буфернай) зоны заказніка забараняецца правядзенне меліярацыйных работ усіх відаў.

Батанічны помнік прыроды мясцовага значэння «Гнедзецкае Заполле» аб’яўлены рашэннем Пінскага раённага выканаўчага камітэта ад 24.03.2005 г. №155 з мэтай захавання каштоўнага прыроднага ландшафтна-біялагічнай супольнасці ў спалучэнні са знікаючай катэгорыяй антрапагенных экасістэм шматвяковага ўзросту.
На тэрыторыі батанічнага помніка забараняецца:

– незаконнае знішчэнне, уключаючы рубку або пашкоджанне дрэў і іншай драўнінна-хмызняковай расліннасці, змена яе відавога складу;

– узвядзенне пабудоў, пракладка новых дарог, правядзенне работ, звязаных з па-рушэннем  зямель, змяненнем гідралагічнага рэжыму тэрыторыі; прагон і выпасбуйной рагатай жывёлы;
– праезд, стаянка і мыццё аўтатранспартных сродкаў, праезд гусенічнай тэхнікі;
– устаноўка плакатаў, распальванне вогнішчаў, забруджванне і засмечванне тэрыторыі;
– непажадана штучнае аблесенне лугоў;
– работы, звязаныя з рэканструкцыяй, рэстаўрацыяй ці іншымі змяненнямі помніка прыроды, без іх узгаднення з тэрытарыяльнымі і іншымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
На тэрыторыі помніка прыроды мэтазгодна:
– правядзенне асвятлення ў зоне росту і выдалення сухіх галін у ніжняй частцы крон дуба-волата, соснаў-серпанцінаў, асіны з арыгінальным капам;- у плакарна-разнатраўнай дуброве асвятленне шляхам рубкі драбналістых парод;- на грэблі і схілах выдмы – прарэджванне культуры сасны;- правядзенне перыядычнага выдалення натуральнай пораслі дрэў і хмызнякоў на лугах, як мінімум, на тэрыторыі помніка прыроды;- выдаленне хмызняковай пораслі па краях верхавога і нізіннага балот.
Неабходны перавод усіх лесанасаджэнняў у 1 -ю групу.
Батанічныя помнікі прыроды мясцовага значэння «Насаджэнні сасны Веймутава» абвешчаныя рашэннем Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 27.03.1995 г. №103 з мэтай захавання каштоўнага насаджэння сасны Веймутава.
Рэжым аховы і выкарыстання помніка прыроды.
Забараняецца:

– незаконнае знішчэнне, уключаючы рубку, або пашкоджанне дрэў і іншай драўнінна-хмызняковай расліннасці, змена яе відавога складу, у тым ліку правядзенне санітарных высечак, работ, звязаных з рэканструкцыяй, рэстаўрацыяй ці іншым змяненнем помніка прыроды, без іх узгаднення з Мінпрыродай і іншымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

– узвядзенне пабудоў, пракладка новых дарог, правядзенне работ, звязаных з па-рушэннем зямель, змяненнем гідралагічнага рэжыму тэрыторыі;
– прагон і выпас жывёлы, распальванне вогнішчаў, праезд, стаянка і мыццё аўтамабіляў, матацыклаў і іншых аўтатранспартных сродкаў, устаноўка палатак, правядзенне масавых мерапрыемстваў па-за ўстаноўленымі для гэтага месцаў, забруджванне і засмечванне тэрыторыі.
Рэжым аховы і парадак выкарыстання прыродных тэрыторый, якія асабліва ахоўваюцца,  улічаны лесаўпарадкаваннем пры прызначэнні гаспадарчых мерапрыемстваў. Звесткі аб прыналежнасці ўчасткаў ляснога фонду да ААПТ адлюстраваны ў таксацыённых апісаннях па лясніцтвах, а таксама адлюстраваны ўмоўнымі знакамі на планшэтах і планах лесапасадак.

Лесаўпарадкаваннем таксама ўлічаны ўсе ўчасткі (ўзятыя лясгасам пад ахову), на каторых знаходзяцца рэдкія і знікаючыя віды жывёл і птушак, насякомых і раслін і якія адлюстраваны лесаўпарадкаваннем як участкі, якія асабліва ахоўваюцца.