Палітыка ў галіне лясной сертыфікацыі па сістэме FSC®

Палітыка ў галіне лясной сертыфікацыі па сістэме FSC®

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам многіх канвенцый і міжнародных пагадненняў. Іх выкананне заснавана на ўвядзенні ў сістэму нацыянальнага заканадаўства новых прававых актаў і ўдасканаленне нацыянальнай лясной палітыкі.
Прыняты Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь, рэалізоўваецца Праграма ўстойлівага лесакіраўніцтва.
Карыстанне ляснымі рэсурсамі рэгулюецца Лясным кодэксам і іншымі заканадаўчымі дакументамі, а таксама праектамі арганізацыі і вядзення лясной гаспадаркі лясгасаў.

Столінскі лясгас пацвярджае сваю прыхільнасць сістэме вядзення лясной гаспадаркі ў адпаведнасці з прынцыпамі і крытэрамі FSC®, накіраваную на захаванне біялагічнай разнастайнасці.
Лясгас кантактуе па пытаннях развіцця лясной гаспадаркі з усімі грамадскімі і навуковымі арганізацыямі.
Прадпрыемства ў сваёй працы кіруецца міжнароднымі Канвенцыямi, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь.

Распрацаваны прагноз развіцця лясной гаспадаркі на 2011-2015 гады.
У адпаведнасці з галоўнай мэтай і асноўнай задачай лясгас ажыццяўляе наступныя асноўныя віды дзейнасці:
– кіраванне лясным фондам на тэрыторыі лясгаса ў галіне выкарыстання, узнаўлення, аховы і абароны лясоў;
– рэалізацыя дзяржаўных праграм і праектаў развіцця лясной гаспадаркі ў мэтах павышэння прадуктыўнасці і паляпшэння якаснага складу лясоў; узмацнення іх прыродаахоўных функцый, найбольш поўнага задавальнення галін народнай гаспадаркі і насельніцтва ва ўсіх відах лясной прадукцыі;- вядзенне дзяржаўнага ўліку лясоў і дзяржаўнага ляснога кадастра;
– стварэнне і вырошчванне лясных насаджэнняў, а таксама своечасовае аднаўленне лясоў на  плошчах, якія высякаюцца, гаспадарча-каштоўнымі пародамі;
– ахова лясоў ад пажараў, незаконных парубак і іншых дзеянняў, якія прыносяць шкоду лесу, абарона ад шкоднікаў і хвароб лесу;
– вядзенне гаспадарчай дзейнасці ў зонах радыеактыўнага забруджвання з захаваннем патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам і ведамаснымі нарматыўнымі актамі Рэспублікі Беларусь;
-кантроль за радыяцыйным становішчам на ўсёй тэрыторыі лясгаса, вядзенне радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу, радыяцыйны кантроль за вырабленай  і пастаўляемай лясной прадукцыяй;
– дзяржаўны кантроль за выкарыстаннем, узнаўленнем, аховай і абаронай лясоў усіх лесафондатрымальнікаў;
– правядзенне эканамічнай і навукова-тэхнічнай палітыкі ў мэтах стварэння ў лясгасе неабходных умоў для эфектыўнай работы, вырашэння неадкладных сацыяльных задач;
– перадача землекарыстальнікам зямель, адведзеных ім ва ўстаноўленым парадку з ляснога фонду для дзяржаўных, грамадскіх ці іншых патрэб, кантроль за выкарыстаннем па прызначэнні адказных зямель;
– будаўніцтва і рамонт вытворчых і жылых будынкаў, лясных кардонаў, пажарных вышак, вадаёмаў, будаўніцтва і падтрыманне ў належным парадку лясных дарог, сродкаў сувязі;
– вядзенне ва ўстаноўленым парадку паляўнічай гаспадаркі ў комплексе з лясной, ажыццяўленне кантролю за выкананнем правілаў і тэрмінаў палявання;
– выкананне работ па нарыхтоўцы драўніны ад усіх відаў рубак;
– збор, закупка і перапрацоўка дзікарослых ягад, грыбоў, нарыхтоўка драўнінных сокаў, вядзенне пчалярства, рыбалоўства, а таксама вядзенне ўсіх іншых неабходных галін падсобнай сельскай гаспадаркi;
Асноўная дзейнасць лясгаса (кіраванне лясамі, улік, ахова, абарона і ўзнаўленне лясоў) ажыццяўляецца за кошт дзяржаўнага бюджэту.
Лясгас мае права пры абгрунтаванай неабходнасці і з пісьмовай згоды Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь займацца дапаможнай камерцыйнай дзейнасцю, якая спрыяе вырашэнню асноўнай задачы і дасягненню галоўнай мэты дзейнасці лясгаса. Да дапаможнай камерцыйнай дзейнасці лясгаса адносіцца дзейнасць, якая прыносіць даходы і заснаваная на прынцыпах самафінансавання.
Галоўнымі ўмовамі далейшага павелічэння вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі лесу з’яўляюцца развіццё магутнасцяў па перапрацоўцы драўніны, а таксама будаўніцтва дарог круглагадавога дзеяння для поўнага выкарыстання цяжкадаступнага эксплуатацыйнага фонду.