Сертыфікацыя

Сертыфікацыя

 

У адпаведнасці з прынцыпамі і крытэрамі ForestStewardshipCouncil®, FSC® (LicenseCode FSC-C003988) – (Лясны апякунскі савет, ЛАС) адбылася сертыфікацыя лесакіраўніцтва чатырох лясгасаў Брэсцкага вытворчага аб’яднання, у тым ліку і Пінскага лясгаса. Сертыфікацыя ажыццяўлялася пры супрацоўніцтве з польскай аўдытарскай кампаніяй (SGS PolskaSp. Z o.o.) – партнёрам акрыдытаванай FSC праграмы QUALIFOR. Па выніках сертыфікацыі лясгасу выдадзены сертыфікат па лясной сертыфікацыі па сістэме FSC, па праграме QUALIFOR – у тым, што лясныя землі лясгаса з’яўляюцца добра ўпраўляемай  крыніцай драўнінных прадуктаў, практыка лесакіраўніцтва, якая прытрымліваецца строгіх прыродаахоўных і сацыяэканамічных стандартаў у адпаведнасці з прынцыпамі і крытэрамі Ляснога Апякунскага Савета ( FSC) Сертыфікацыя лесакіраўніцтва пацвярджае, што метады кіравання збалансаваныяў эканамічным, экалагічным і сацыяльным аспектах. Сацыяльна арыентаваная кіраванне ляснымі рэсурсамі садзейнічае росту дабрабыту мясцовага насельніцтва і грамадства ў цэлым, а таксама стымулюе мясцовае насельніцтва захоўваць лясныя рэсурсы. Сертыфікат выдадзены 16 кастрычніка 2009 года і дзейнічае да 09 верасня 2019 г.