Жытнавіцкае лясніцтва

Адрас: 225749, Пінскі р-н, в.Жытнавічы
Тэл: +375 (165) 67-15-81, 67-49-66.
Ляснічы: Гурыновіч Юрый Максімавіч
Памочнік ляснічага: Кузьміч Анатоль Іванавіч

DSC00348
IMG_3524
IMG_3569
IMG_3543
IMG_3536
IMG_3556
IMG_3553
IMG_3566
IMG_3580
IMG_3575
IMG_3588
IMG_3597

Жытнавіцкае лясніцтва размешчана ў паўднёвай частцы лясгаса. Адно з найстарэйшых лясніцтваў, якое займае плошчу ў 10101 га. Калектывам з 33 чалавек кіруе вопытны ляснічы, які раней працаваў у гэтым жа лясніцтве памочнікам ляснічага. Лясніцтва падзелена на 3 майстэрні участкаў і 15 абходаў. Пад яго кіраўніцтвам лясніцтва штогод ажыццяўляе рубку лесу па галоўнаму карыстанню аб’ёмам – 8300 м3, па прамежкавым карыстанню – 1888 м3.
Нягледзячы на адносна невялікія аб’ёмы нарыхтоўкі, лясніцтву не так проста справіцца з імі з-за складаных умоў нарыхтоўкі: тэрыторыя лясніцтва знаходзіцца ў самай нізкай кропцы Палескай нізіны, таму 1/3 частку лясніцтва складаюць непраяздныя нізінныя і верхавыя балоты. У сувязі з такімі прыроднымі ўмовамі сярэдні запас на 1 га складае – 136 м3, а спелых і перестойных насаджэнняў – 198 м3, але сярод балот ёсць і даволі ўрадлівыя землі, дзе запас паспелай драўніны на адным гектары складае да 400 м3. На тэрыторыі лясніцтва на плошчы каля 1000 га выдзелены батанічны заказнік мясцовага значэння «Ізін» – гэта ўнікальны куток прыроды, дзе расце каля 20 відаў травяністых раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі лясніцтва маецца адно натуральнае лясное возера «Багатыроўка».
Унікальна лясніцтва сваёй прыродай – самая нізкая кропка Палескай нізіны. На тэрыторыі Жытнавіцкага лясніцтва знаходзіцца панскі сад, край якога ўпрыгожвае алея з дуба, растуць у асобных экземплярах сасна звычайная варатніковай формы і цар прыроды-дуб узростам 350 гадоў і дыяметрам каля 1,5 метры. У 49 квартале, ва ўрочышчы «Вярбовіца», расце ліпа дыяметрам 90 см і ўзростам больш за 100 гадоў.