Завышанскае лясніцтва

Адрас: 225805, Іванаўскі р-н, в.Завышша
Тэл: +375 (165) 23-14-98
Ляснічы: Бязсілка Пётр Мікалаевіч
Памочнік ляснічага: Чайкоўскі Яўген Мікалаевіч

 

Завишье

zav
IMG_3844
IMG_3828
IMG_3841
IMG_3832
IMG_3860
IMG_3826
IMG_3843

Завышанскае лясніцтва размешчана на ўнікальнай прыроднай тэрыторыі, дзе сярод ляснога масіву сустракаюцца прыродныя азёры адно за другое прыгажэй і экзатычней. Назвы іх кажуць самі за сябе: Акуніна, Карасіна, Безназоўнае, Завышша, Хулец, Белае. Кантора лясніцтва знаходзіцца ў маляўнічым месцы на беразе возера Завышша ў курортнай зоне побач з санаторыем рэспубліканскага значэння «Алеся». Адно з найстарэйшых лясніцтваў лясгаса на 01.01.2009 года мела агульную плошчу лясніцтва 7503 га, у тым ліку пакрытую лесам – 6838 га.
Разліковая лесасека лясніцтва па галоўнаму карыстанню складае – 7600 м3, па прамкарыстанню – 4700 м3. Улічваючы курортныя лясы і лясы 1 групы, запас паспелых, перастойных і прыспелых насаджэнняў, самы вялікі па лясгасу і складае 290 м3 на 1 га, сярэдні ж запас насаджэнняў на 1 га лесапакрытай плошчы складае 200 м3. Кіраўнікамі лясніцтва з’яўляюцца былыя работнікі дрэваапрацоўчага цэха, расфарміраванага ў 2007 годзе: начальнік цэха, а сёння ляснічы Бязсілка Пётр Мікалаевіч і майстар дрэваапрацоўкі, а цяпер памочнік ляснічага Чайкоўскі Яўген Мікалаевіч.
На тэрыторыі лясніцтва маецца помнік прыроды: насаджэнне дугласіі або псеўдтсугі – Паўночнаамерыканскага віду на плошчы 4,3 га, экзатычныя дрэвы высаджаны перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў 1939 годзе маюць вышыню каля 20 м і сярэдні дыяметр каля 28 см. Навукоўцы лесаводы нашай Рэспублікі неаднаразова даследавалі насаджэнне. Раней вывады навукоўцаў зводзіліся да аднаго – натуральнае аднаўленне ва ўмовах Беларусі псеўдатсугі немагчыма, аднак умовы месца росту ў Завышанскім лясніцтве даказваюць адваротнае: штогод пад дарослымі раслінамі вырастаюць маладыя дрэўцы – прыродны феномен.