Малоткавіцкае лясніцтва

Адрас: 225760, Пінскі р-н, в.Малоткавічы
Тэл: +375 (165) 38-92-51
Ляснічы: Талкавец Андрэй Васільевіч
Памочнік ляснічага: Грыб Андрэй Васільевіч

IMG_3890
IMG_3875
image-0-02-05-685d3206a97409858c0fb9a63923eacb5b37bdd14990a19fdb4406c418558311-V
IMG_3872
IMG_3870
IMG_3876

Малоткавіцкае лясніцтва – размешчанае ў цэнтральнай частцы лясгаса. Лясніцтва, выдзеленае ў 1960 годзе і ўтворанае з Юхнавіцкага і Парахонскага, першапачаткова названае Пінскім, на 01.01.2009 год займае плошчу 9593 га. Прычынай вылучэння Малоткавіцкага лясніцтва з’явіліся масавыя пасадкі лясных культур у 50-я гады і аддаленасць дадзеных аб’ектаў ад кантор ранейшых лясніцтваў. У сувязі з гэтым, на сённяшні дзень, маладнякі ў лясніцтве займаюць больш за палову плошчы, а разліковая лесасека па галоўнаму карыстанню адна з самых малых сярод лясніцтваў і складае – 2000 м3, затое разліковая лесасека па прамежкаваму карыстанню адна з самых вялікіх і складае 5600 м3. Славутасць лясніцтва – Дубайскі парк у в. Дубае, дзе маецца ўнікальны ансамбль Езуіцкай летняй сядзібы. У цэнтры парка пабудаваны летні домік для адпачынку і малітоўная капліца. Парк прадстаўлены сеткай меліярацыйных каналаў па перыметры парка з перакіднымі масткамі. У цэнтры парка ёсць могілкі нямецкіх і рускіх салдат Першай сусветнай вайны. Насаджэнні парка прадстаўлены рэдкімі відамі раслін: веліканам дубам чарэшчатым – узростам каля 450 гадоў з аб’ёмам акружнасці ствала па перыметры на вышыні грудзей 7,5 м; сасной Веймутава –
узростам больш за сто гадоў і дыяметрам 80 – 100 см і вышынёй 26 м; лістоўніцай еўрапейскай узростам больш за сто гадоў; елкай блакітнай; насаджэннямі піхты белай; рознымі відамі рэдкіх кустоў і травяністых раслін. Другой славутасцю з’яўляецца парк «Запольская дача» – былы кардон лесніка і аб’ездчыка Парахонскага лясніцтва, затым сядзіба Пінскага лясніцтва. На сённяшні дзень там захаваны і растуць дрэвы: дуб коркавы – вышыня каля 20 м і сярэдні дыяметр каля 24 см, дуб чарэшчаты – дыяметр – 2.5 м, лясныя культуры вяза ўзростам каля 50 гадоў.