Кончыцкае лясніцтва

Адрас: 225821, Пінскі р-н, в.Кончыцы
Тэл: +375 (165) 30-65-45
Ляснічы: Кухарчук Аляксандр Васільевіч

Кончицы

IMG_20160830_100441
IMG_3607
IMG_3608
IMG_3631
IMG_3626

Кончыцкае лясніцтва, утворанае ў 1964 годзе і вылучанае з частак Жытнавіцкага і Завышанскага лясніцтваў, размешчана ў паўднёвай частцы лясгаса. Паўднёвая мяжа лясніцтва праходзіць па дзяржаўнай мяжы з Украінай. Агульная плошча лясніцтва складае – 10034 га. Разліковая лесасека лясніцтва – 6000 м3 па галоўнаму карыстанню і 5000 м3 па прамежкаваму карыстанню. Каля 80% усіх лясных плошчаў складаюць маладнякі і сярэднеўзроставыя насаджэнні. Славутасцямі лясніцтва з’яўляюцца возера Кончыцкае і возера Семіхавічы, размешчаныя ў санітарна-аздараўленчай частцы лясоў, а таксама заказнікі мясцовага значэння «Урочышча Ямнае» і «Гнедзецкае Заполле».