Іванаўскае лясніцтва

Адрас: 225820, Іванаўскі р-н, в.Ляскавічы
Тэл: +375 (165) 24-50-58
Ляснічы: Маліч Міхаіл Ціханавіч
Памочнік ляснічага: Несцярэнка Юрый Уладзіміравіч

Иваново

ivanovo
IMG_3706
IMG_3717
IMG_3711
IMG_3721
IMG_3719
IMG_3729
IMG_3737
IMG_3734
IMG_3739
IMG_3742

Іванаўскае доследна-вытворчае лясніцтва – паводле загадаў па Пінскаму лясгасу № 98 ад 01.10.54 г і №727 ад 24.09.54 года па Брэсцкаму Упраўленню сельскай гаспадаркі “Аб ліквідацыі Драгічынскага лясгаса і цэха шырспажыву» Іванаўскае лясніцтва, з усім яго штатам і матэрыяльнымі каштоўнасцямі , перайшло ў склад Пінскага лясгаса. Званне доследнага лясніцтва яму прысвоена ў 2008 годзе за шматграннасць у сваёй дзейнасці і за наяўнасць у сваім падпарадкаванні базіснага гадавальніка. На сённяшні дзень у лясніцтве пастаянна працуе каля 40 чалавек. Агульная плошча лясніцтва -10.534 га., У тым ліку пакрыта лесам плошча – 9575 га. Лесу 1 групы – 3525 га.
Ляснічы Маліч Міхаіл Ціханавіч, працуе на пасадзе з 2003 г., скончыў Полацкі лясны тэхнікум ў 1981 годзе, Міхаіл Ціханавіч пачынаў сваю працоўную дзейнасць на пасадзе ўчастковага тэхніка-лесавода ў Баранавіцкім лясгасе. На тэрыторыі сядзібы пабудаваны і функцыянуюць цяпліцы і школы для вырошчвання саджанцаў дэкаратыўных раслін. Закладзены пладовы сад. Маецца пажарны вадаём і пажарная назіральная вышка.
На тэрыторыі лясніцтва ў кв 36 на плошчы 19,3 га створаны юбілейныя культуры сасны звычайнай у гонар 50-ці годдзя Кастрычніцкай Рэвалюцыі, дзе сярод соснаў радамі бярозы высаджана слова «Ленін», якое добра праглядаецца з самалёта.