Дружылавіцкае лясніцтва

Адрас: 225821, Іванаўскі р-н, в.Дружылавічы
Тэл: +375 (165) 24-32-45
Ляснічы: Хмялеўскі Сяргей Паўлавіч
Памочнік ляснічага: Абрамчук Ганна Сяргееўна

drug
IMG_3762
IMG_3768
IMG_3772
IMG_3774
IMG_3766

Дружылавіцкае лясніцтва (раней Мотальскае) – размешчана ў паўночна-заходняй частцы лясгаса. Агульная плошча лясніцтва па дадзеных лесаўпарадкавання 2006 г. складае 10558 га. Лясніцтва размешчана за 53 км ад канторы лясгаса і 13 км ад райцэнтра г.Іванава.
У лясніцтве ўтворана 147 кварталаў. Сярэдняя плошча квартала складае 72 га.
Згодна загадаў па Пінскаму лясгасу № 98 ад 01.10.54 г. і №727 ад 24.09.54 года па Брэсцкаму Упраўленню сельскай гаспадаркі “Аб ліквідацыі Драгічынскага лясгаса і цэха шырспажыву» Мотальскае лясніцтва, з усім яго штатам і матэрыяльнымі каштоўнасцямі, перайшло ў склад Пінскага лясгаса.
Памер разліковай лесасекі галоўнага карыстання 2600 метраў кубічных, а памер прамкарыстання самы вялікі па лясгасу – 6750 метраў кубічных.
Славутасцямі лясніцтва з’яўляюцца: насаджэнне сасны Веймутава ў 124 кв, расце чорная бяроза, і пункт пастаяннай трыангуляцыі, які знаходзіцца пад аховай «ЮНЕСКА» – дуга Струвэ.
На тэрыторыі лясніцтва размешчана пчолапасека, якая складаецца з 45 сем’яў. Штогод дружылавіцкія пчаляры нарыхтоўваюць каля 400 кг таварнага мёду.
Штогод пад кіраўніцтвам ляснічага на палігоне для падрыхтоўкі вальшчыкаў праходзяць курсавое навучанне вальшчыкі лесу. Палігон – выдатнае месца для самаўдасканалення, павышэння прафесійных навыкаў вопытных работнікаў лясніцтва, а таксама для трэніроўкі вальшчыкаў на спаборніцтвы.