Бродніцкае лясніцтва

Адрас: 225801, Іванаўскі р-н, в.Бродніца
Тел: +375 (165) 23-02-45
Ляснічы: Краўчук Сяргей Расціслававіч
Памочнік ляснічага: Казак Аляксандр Уладзіміравіч

br
IMG_3635
IMG_3655
IMG_3671
IMG_3643
IMG_3646

Бродніцкае лясніцтва – адно з найстарэйшых, былое Юхнавіцкае лясніцтва размешчана ў цэнтральнай частцы лясгаса на тэрыторыі Іванаўскага адміністрацыйнага раёна. Плошча лясніцтва – 11357 га, у тым ліку пакрытая лесам плошча – 10133 га. Адно з буйных лясніцтваў лясгаса мае лепшыя паказчыкі па размеркаванні насаджэнняў па групах ўзросту: маладнякі займаюць каля 20%, сярэднеўзроставыя насаджэнні каля 50%, прыспяваючыя каля 20%, а паспелыя насаджэнні 10% ад лесапакрытай плошчы лясніцтва. У сувязі з гэтым сярэдні запас 190 м3 на 1 га, а спелых і перестояных насаджэнняў – 250 м3 на 1 га. Лясніцтва мае самую вялікую разліковкую лесасеку па галоўнаму карыстанню – 18900 м3 у тым ліку па хвойнай гаспадарцы – 13100 м3, па мяккаліставай гаспадарцы – 5600 м3, па цвёрдалістай гаспадарцы – 200 м3. Разліковая лесасека па прамвыкарыстанню складае 5650 м3, таксама адна з самых вялікіх сярод лясніцтваў.

Ляснічы Бродніцкага лясніцтва Краўчук Сяргей Расціслававіч ў 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Пасля службы ў радах узброеных сіл РБ быў прыняты на пасаду ляснічага.
За прафесіяналізм, плённую і шматгадовую працу ў лясной гаспадарцы Краўчуку С.Р. у 2006 г. было прысвоена званне «Ляснічы 2-га класа», а ў 2008 г.- «Ляснічы 1-га класа». Лясніцтва на працягу апошніх 5-ці гадоў займае лідыруючыя пазіцыі сярод лясніцтваў лясгаса.
На тэрыторыі Бродніцкага лясніцтва маецца помнік прыроды: у квартале № 1 на плошчы 1,6 га расце хвоя Веймутава – Паўночнаамерыканскі від сасны, пасаджаны памешчыкам панам Скірмунтам у пачатку 20 стагоддзя. Узрост дадзенага насаджэння 103 гады, сярэдняя вышыня – 28 м, сярэдні дыяметр – 40 см.