Адрыжынскае лясніцтва

Адрас: Іванаўскі р-н, в.Махро
Тэл: +375 (165) 23-32-74
Ляснічы: Дрозд Сяргей Канстанцінавіч
Памочнік ляснічага: Мазько Юрый Канстанцінавіч

Одрыжинское

qAQNfQyoPMo
IMG_3782
IMG_3821
IMG_3823
IMG_3808
IMG_3801

Адрыжынскае лясніцтва – самае маладое лясніцтва Пінскага лясгаса. Утворана ў 2003 годзе з зямель Завышанскага і Іванаўскага лясніцтваў. Размешчана на паўднёвым захадзе лясгаса, паўднёвая мяжа праходзіць па дзяржаўнай мяжы з Украінай, а заходняя па мяжы з адміністрацыйных раёнаў паміж Іванаўскім і Драгічынскім. Агульная плошча лясніцтва складае – 7633 га. Разліковая лесасека дадзенага лясніцтва самая нізкая ў лясгасе і складае 600 м3. Разліковая лесасека па прамкарыстанню складае 3580 м3. Першым ляснічым маладога лясніцтва быў прызначаны вопытны ляснічы першага класа Рамановіч Майсей Аляксандравіч. Пачаў сваю працоўную дзейнасць у лясах Расіі з пасады майстра па лесанарыхтоўках ў 1975 годзе, пасля адыходу на пенсію ляснічым стаў Дрозд Сяргей Канстанцінавіч. На тэрыторыі маладога лясніцтва ў кв. 118 маецца гістарычнае месца: пахаванне паўстанцаў 1863 года Рамуальда Траўгута. На дадзеным месцы намаганнямі мясцовых жыхароў пры дапамозе лясной аховы ўсталяваны памятны знак у выглядзе крыжа з таблічкай.