Аб прызначэнні новага кіраўніка Брэсцкага ДВЛГА

16 студзеня 2018 года Міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч прадставіў калектыву Брэсцкага ДВЛГА новага кіраўніка. Генеральным дырэктарам Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання стаў Аляксей Пракопаў, які раней працаваў дырэктарам ДЛГУ «Бягомльскі лясгас». Папярэдні кіраўнік аб’яднання Аляксандр Тыцик пераведзены на пасаду намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы.

Адзначым, што новы кіраўнік Брэсцкага ДВЛГА нарадзіўся ў 1969 годзе ў в. Палата Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Cвой працоўны шлях Аляксей Пракопаў пачаў у 1992 годзе. У генеральнага дырэктара два вышэйшых адукацыі: у 1999 г. Аляксей Іванавіч скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, ў 2012 г. – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Аляксей Пракопаў таксама узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.

Прызначаючы кіраўніка, Міхаіл Амельяновіч падзякаваў Аляксандру Тыцика за шматгадовую плённую працу і пажадаў новаму генеральнаму дырэктару Брэсцкага ДВЛГА поспехаў у далейшай працы.